3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Якую рэабілітацыю могуць праходзіць воіны-інтэрнацыяналісты ў Віцебску
Перадавыя методыкі аднаўлення ўкараняюць у Віцебскім абласным клінічным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Тут атрымліваюць шматпрофільную дапамогу ўдзельнікі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў і члены іх сем'яў.
У іх распараджэнні ёсць сучасныя, камфортныя ўмовы. Медыкі распрацоўваюць індывідуальныя праграмы аднаўлення для кожнага пацыента.
Цэнтр абнаўляецца - адрамантавалі жылыя карпусы, урачэбныя кабінеты. У планах на 2025 год - рамонт абедзеннай залы і рэканструкцыя басейна.