3.72 BYN
2.98 BYN
3.48 BYN
Яркае свята на зямлі і ў небе. Урачыстыя мерапрыемствы да Дня ВПС прайшлі ў Мачулішчах
Аўтар:Уладзімір Каралёў
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ваенна-паветраных сіл, прайшлі ў адным з найстарэйшых авіягарадкоў Беларусі Мачулішчах.
Ваенныя асы на аэрадроме ажыццявілі дэманстрацыйныя палёты. Сёння ваенная авіяцыя забяспечвае эфектыўную абарону паветраных меж краіны. Набыткам з'яўляецца і школа падрыхтоўкі пілотаў. Беларускія ваенныя лётчыкі валодаюць высокім майстэрствам і здольныя выконваць самыя складаныя вучэбна-баявыя задачы.
За яркім нябесным шоу назіралі шматлікія запрошаныя госці, сярод іх і здымачная група "Першага інфармацыйнага" (падрабязнасці ў відэа).