3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
"Забег адважных" праходзіць у Мінску, ён уключае ў сябе 16 стартаў
У Беларусі 9 Мая, у Дзень Перамогі паводле традыцыі сотні аматараў здаровага ладу жыцця выйшлі на "Забег адважных". Усяго 16 стартаў, уключаючы сямейны. Усе рэгістрацыйныя слоты выкуплены загадзя. Ажыятаж зразумелы - беларусы вядомыя прыхільнікі спорту.
Традыцыйны забег праходзіць у парку Перамогі. Усе сёння выйшлі на старт, каб ушанаваць памяць тых герояў, якія калісьці змагаліся за тое, каб мы сёння жылі пад мірным небам у такой прыгожай краіне. Бягуць сёння ўсе - ад вадзіцеляў, вайскоўцаў, урачоў да тэлевізійнікаў.
8 мая ў 23:00 стартаваў першы забег на дыстанцыю 80 км. У 12:00 стартуе сямейны забег.