3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Зварот Прэзідэнта, "Іронія лёсу" і навагоднія хіты: чым парадуе "Беларусь 1" 31 снежня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Іронія лёсу або З лёгкім парам" ізноў вярнулася на беларускія экраны. Самую навагоднюю кінастужку эксклюзіўна пакажуць 31 снежня вечарам у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у 17:40.
Гісторыя Жэні Лукашына - не адзіны падарунак да Новага года для тэлегледачоў. Пасля "Панарамы" глядзіце спецыяльны выпуск любімага праекта "Добры вечар" з удзелам не толькі зорак эстрады, але і медыяперсон, якія прыцягвалі да сабе ўвагу і давалі інфападставы ў 2025 годзе.
За 10 хвілін да наступлення 2026 года ў Беларусі (у 23:50) да гледачоў традыцыйна звернецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
А далей эфір тэлеканала працягнуць хіты на ўсе часы аж да раніцы. Не прапусціце 31 снежня вечарам на "Беларусь 1".















