3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
17 кастрычніка адбудзецца матч ХК "Дынама-Мінск" супраць "Нафтахіміка"
Аўтар:Андрэй Казлоў
На "Мінск-Арэне" вечарам 17 кастрычніка чакаецца аншлаг, бо матчы мінскага "Дынама" працягваюць выклікаць павышаны ажыятаж. У госці да флагманскага беларускага клуба завітае ніжнекамскі "Нафтахімік", які размяшчаецца ў сярэдзіне турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі КХЛ.
Напярэдадні ў сталіцы быў адкрыты новенькі экіпіровачны хакейны магазін. Кіраўніцтва і трэнерскі штаб мінскага "Дынама", а таксама шэраг гульцоў - капітан Андрэй Стась і форвард Віталь Пінчук - з задавальненнем наведалі цёплае мерапрыемства.
Падзей у дні, калі мінчане праводзяць хатнія матчы, заўсёды хапае. Але галоўнае - пачатак гэтай кароткатэрміновай серыі ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ атрымаўся неверагодна яркім (глядзіце відэа).