3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
7 верасня ў Сочы завершыцца першы этап Кубка Садружнасці па біятлоне
У Сочы гонкамі праследавання 7 верасня завершыцца першы этап Кубка Садружнасці па біятлоне. На старт выйдуць беларускія лідары Антон і Дзінара Смольскія, а таксама Ганна Сола.
Гледачоў першага этапа Кубка Садружнасці ў праграме чакаюць дзве кантактныя дысцыпліны. Гонкі праследавання завершаць сочынскія старты. Дарэчы, як у хлопцаў, так і ў дзяўчат ёсць выдатныя шанцы атрымаць медаль. Стартавыя лісты фарміраваліся па выніках спрынту і з фінішным адставаннем, таму ў жаночай гонцы ў 11:30 у межах прыкладна хвіліны ад лідара па чарзе стартуюць Ганна Сола, Ірына Шаклеіна і Дзінара Смольская. У 13:00 на старт выйдуць мужчыны, і тут трэцім з адставаннем ад лідара на 17 сек. адправіцца на дыстанцыю Антон Смольскі.
Адзначым, што праз пару тыдняў у Раўбічах адбудзецца трэці чэмпіянат Беларусі на ролерах, у якім возьме ўдзел уся беларуская біятлонная эліта.