3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Беларуская канаістка Вольга Клімава выйграла золата чэмпіянату свету
У Мілане завяршаецца чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Доўгачаканае золата ёсць у нашай флатыліі.
І зноў сваімі поспехамі парадавалі нас прадстаўнікі каноэ. Вольга Клімава стала першай на дыстанцыі 5 тысяч метраў з перабежкамі. Гэта неалімпійскі від праграмы, які зараз актыўна развіваецца профільнай федэрацыяй віду спорту. Вынік па-беларуску - 26 хвілін 20 секунд. Амаль 15 секунд прывезла дзяўчына найбліжэйшай праследвальніцы - алімпійскай чэмпіёнцы з Канады Кэці Вінцэнт.
Нагадаем, гэтай раніцай Вольга ў каноэ-чацвёрцы разам з Вікторыяй Несцярэнкай, Ангелінай Барданоўскай і Лізаветай Прымак заваявала серабро. А гэтымі хвілінамі заезды з удзелам беларусаў яшчэ працягваюцца. У гэты момант на дыстанцыі 5 тысяч метраў за ўзнагароды змагаецца Алег Юрэня.
Фота БЕЛТА