3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Беларускія валейбалісткі згуляюць у фінале III Гульняў краін СНД
У фінале жаночага валейбольнага турніру на III Гульнях краін СНД заўтра згуляе і зборная Беларусі. Нашы дзяўчаты паказалі сёння характар, бо пры аглушальнай падтрымцы мясцовых трыбун перамаглі каманду Азербайджана.
Працягваем сачыць за поспехамі ўсіх беларускіх спартсменаў. Пагадзіцеся, што гульнявыя віды спорту - гэта такая асаблівая гісторыя, калі змагаюцца спартсмены не толькі за сябе, але і за ўсю каманду. Вось у нас ёсць ужо дакладна фінал III Гульняў краіны СНД для валейбольных каманд. Нашы беларускія прыгажуні сёння змаглі пераламіць ход сустрэчы супраць Азербайджана, якая складвалася не зусім удала, тым больш, трыбуны былі за гаспадынь гэтай залы.
Здаецца, суддзі ўсё-такі падыгрывалі сваім валейбалісткам, але беларускі знайшлі ў сабе сілы, характар, майстэрства, жаданне і дабіліся перамогі – з лікам 3:1 вышлі ў фінал.