3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Мінск прымае Кубак Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі - хто сярод удзельнікаў
Дзелавы стыль адзення змянілі на спартыўную форму - Мінск гэтымі днямі прымае Кубак Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі. Сярод удзельнікаў - вядомыя палітыкі, спартсмены, грамадскія дзеячы і прадстаўнікі бізнесу. А ў ліку ганаровых гасцей: Герой Расіі касманаўт Алег Навіцкі і Герой Беларусі Марына Васілеўская. Спаборніцтвы адкрыла выставачная сустрэча, дзе вядомая расіянка Анастасія Мыскіна выйшла на корт супраць нашай маладой Алёны Фалей, а затым у кампаніі з Ільёй Івашкам правяла майстар-клас для маладога пакалення.
Дарэчы, турнір традыцыйна прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. І цяперашні стаў другім па ліку. 16 тэнісных тандэмаў з двзюх краін вызначаць лепшых ужо заўтра - у дзень фінальных матчаў. Але ў любым выпадку пераможа дружба нашых народаў.