3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Мінскае "Дынама" ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына
Аўтар:Крысціна Камыш
Да гэтага ішлі без малога 17 гадоў. Калісьці, у 2008 годзе, мінскае "Дынама" далучылася да КХЛ - лепшай хакейнай лігі па гэты бок акіяна.
У гісторыі каманды здаралася рознае. Мы хваляваліся, калі "зубры" не траплялі ў плэй-оф Кубка Гагарына. Бывала, прыходзілася лічыць кожны бал, каб гарантаваць сабе топ-8 на Захадзе. Але зараз мы назіраем гісторыю беларускага клубнага хакея. "Бела-сінія" сёння выйгралі ў ЦСКА з лікам 6:2 у шостым матчы ў першым раўндзе плэй-оф КХЛ. "Дынама" выйшла ў 1/4 Кубка Гагарына.
Сярод нашых калег многія сарвалі голас, хварэючы за "Дынама". Пра ажыятаж перад матчамі ля "Мінск-Арэны" мы гаварылі ўжо не раз. Краіна літаральна жыве хакеем (больш падрабязна - у відэа)