3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Мінскае "Юнацтва" - васьміразовы ўладальнік Кубка Руслана Салея
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мінскае "Юнацтва" - васьміразовы ўладальнік Кубка Руслана Салея. У фінальным матчы турніру сталічная каманда перайграла салігорскі "Шахцёр" - 2:1. У пераможцаў - шайбы на рахунку Літоўчанкі і Шкапцова. У "Шахцёра" галом адзначыўся Чэмерынскі. "Юнацтва" заваявала Кубак краіны рэкордны восьмы раз у сваёй гісторыі і другі год запар.
Часу на святкаванне ў "сталічных мядзведзяў" няма. Бо ўжо 4 верасня пачнецца доўгі шлях усіх каманд у бітве за Кубак Прэзідэнта. Кожны калектыў правядзе па 52 матчы. Усяго ж будзе згуляна 364 паядынкі. Агульная колькасць гульнявых дзён складзе 105.