3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Паралімпійскі камітэт Беларусі поўнасцю адноўлены ў правах
Аўтар:Рэдакцыя news.by
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/a8ed6513-901a-4979-833e-80167a3943fa/conversions/4b891758-0ac3-4f88-b7a0-b46d0269dc4d-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/a8ed6513-901a-4979-833e-80167a3943fa/conversions/4b891758-0ac3-4f88-b7a0-b46d0269dc4d-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/a8ed6513-901a-4979-833e-80167a3943fa/conversions/4b891758-0ac3-4f88-b7a0-b46d0269dc4d-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/a8ed6513-901a-4979-833e-80167a3943fa/conversions/4b891758-0ac3-4f88-b7a0-b46d0269dc4d-xl-___webp_1920.webp 1920w

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) зацвердзіў паўнавартаснае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МПК.
На генеральнай асамблеі арганізацыі, якая праходзіць у Сеуле, дэлегаты ў першым туры галасавання не падтрымалі прапанову аб поўным прыпыненні членства Паралімпійскага камітэта Беларусі - супраць выступілі 111 чалавек са 176. У другім туры большасць членаў МПК таксама прагаласавала супраць частковага адхілення нашай арганізацыі (103 са 176). Такім чынам, Паралімпійскі камітэт Беларусі быў поўнасцю адноўлены ў правах.
Раней такое ж рашэнне было прынята ў дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі. Членства абедзвюх краін у МПК былр часткова прыпынена ў 2023 годзе.