3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Упершыню на п'едэстал дарослых спаборніцтваў трапіў юніёр Аляксандр Галяк
Аўтар:Андрэй Казлоў
Абсалютнай чэмпіёнкай Адкрытага першынства Беларусі па біятлоне стала Дзінара Смольская. Услед за перамогай у спрынце яна заваявала і золата ў мас-старце. Дзінара паказала выдатны ход па дыстанцыі і якасную стральбу. А ў мужчын у адсутнасць Антона Смольскага ўпершыню на подыум дарослых спаборніцтваў трапіў юніёр Аляксандр Галяк.
Завяршыўся чэмпіянат Беларусі адкрытага фармату па летнім біятлоне, пры гэтым завяршыўся ён пераможна для Дзінары Смольскай. А вось Антон Смольскі сёння на дыстанцыю не выйшаў, даўшы шанц астатнім.
Лепшым сярод мужчын стаў Сцяпан Данілаў, але характэрна, што ўпершыню на подыумнай тройцы апынуўся яшчэ і юніёр Аляксандр Галяк, які ўжо стукаецца ў дзверы нацыянальнай каманды (глядзіце відэа).