3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей
У Беларусі 1 кастрычніка святкуецца Дзень пажылых людзей. Са святам залатое пакаленне павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мудрасць і неацэнны вопыт старэйшага пакалення сталі падмуркам яднання і згоды ў грамадстве.
У Беларусі пражывае амаль 1 млн 628 тыс. грамадзян, старэйшых за 65 гадоў. Гэта амаль кожны шосты жыхар краіны. Большая частка пражывае ў гарадской мясцовасці. Акрамя таго, сярод пажылых людзей па колькасці пераважаюць жанчыны.
У Беларусі пражываюць больш за 41 тыс. чалавек ва ўзросце за 90 гадоў. Стогадовых доўгажыхароў - каля 600, сярод іх каля 90 % - жанчыны. Лідарам па колькасці доўгажыхароў традыцыйна з'яўляецца Мінск. Самым старэйшым жыхаркам сталіцы па 107 гадоў.
Падтрымка і дапамога старэйшаму пакаленню - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. У Беларусі ёсць 80 сацыяльных пансіянатаў і 146 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Яны аказваюць паслугі па доглядзе за пажылымі, арганізацыю вольнага часу - гурткі, клубы па інтарэсах, творчыя майстэрні. Запатрабаванай паслугай з'яўляецца сацыяльная дапамога дома. Усяго сацыяльнымі паслугамі ахоплена каля 190 тыс. пажылых грамадзян.
Сёння ў нашай краіне працягвае працаваць кожны пяты пенсіянер - а гэта 472 тыс. чалавек, або амаль 20 % ад агульнай колькасці пенсіянераў.