3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
10 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень марожанага

Дзень усімі любімага халоднага ласунку - марожанага - адзначаюць 10 чэрвеня ва ўсім свеце.
Беларускія вытворцы кожны год пашыраюць лінейку папулярнага ледзянога дэсерту. Холадакамбінаты Мінска вырабляюць не толькі класічны пламбір або эскімо, у глазуры і вафельным ражку, але і фруктовы лёд або шчарбет. Дарэчы, менавіта такі дэсерт з натуральных інгрэдыентаў карыстаецца папулярнасцю ў пакупнікоў.
У гарачае надвор'е ў Мінску ў сярэднім за дзень прадаюць больш як 60 тон марожанага, а гэта каля 750 тысяч порцый. За год на аднаго чалавека прыходзіцца ад 2,5 да 4 кг, а ў дзень да 100 г.
Беларускае марожанае любяць не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Прадукцыя адпраўляецца ў Расію, Кітай, Азербайджан, Грузію.
Сусветны дзень марожанага адзначаецца ўжо 240 гадоў. У Мінску з гісторыяй і сакрэтамі "ледзяной вытворчасці" знаёмяць не толькі падчас прамысловага турызму, але ў тым ліку і на экскурсіях у музеі марожанага.















