3.72 BYN
2.99 BYN
3.48 BYN
11 жніўня споўнілася 80 гадоў атраду пагранічнага кантролю "Мінск"
Мінскі атрад пагранічнага кантролю годна працягвае традыцыі пакаленняў, надзейна забяспечваючы абарону меж Беларусі. Гэта падкрэсліў кіраўнік Пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў на сходзе з нагоды 80-годдзя атрада.
Іх спецыялісты сустракаюць і праводзяць пасажыраў галоўнай паветранай гавані краіны. А пачыналася ўсё з 6 чалавек у штаце ў пераможным 1945 годзе. Сёння гэта вялікая каманда прафесіяналаў. Сярод задач - ахова інтарэсаў Беларусі на паветраных шляхах. Заслужаныя ўзнагароды яны атрымалі за высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і важкі ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі.
За прафесійнае выкананне службовых абавязкаў асобныя вайскоўцы былі ўдастоены дзяржаўных узнагарод і адзначаны падзякамі і граматамі ад Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі Беларусі.