3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
15 чэрвеня ў Беларусі стартаваў прыём дакументаў у каледжы
15 чэрвеня ў Беларусі стартаваў прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Для абітурыентаў прапанаваны шырокі выбар профільнай траекторыі для самарэалізацыі.
Сёння ў каледжах толькі Мінскай вобласці падрыхтоўка кадраў вядзецца па 37 спецыяльнасцях на ўзроўні прафтэхадукацыі і па 40 - сярэдне-спецыяльнай.
Рынак працы мяняецца, а разам з ім і навучальныя планы. Сёлета галоўнымі навінкамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі сталі "Дызайн анімацыі" і "Упраўленне продажамі". Цяпер выпускнікі 9-х класаў могуць пагрузіцца ў свет мультымедыйных тэхналогій або асвоіць тонкасці лагістыкі і рэкламы. Пакуль жа стартуе прыём дакументаў на ўзроўні прафтэхадукацыі.
У Чэрвеньскім будаўнічым каледжы сёлета адкрыты набор па такіх кваліфікацыях, як "электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі" і "пячнік".
Асаблівая ўвага надаецца патрэбнасцям эканомікі. У прыярытэце застаюцца педагогіка, сельская гаспадарка, інжынерная і сфера паслуг. Толькі ў Мінскай вобласці налічваюцца 24 каледжы, гатовыя прыняць 6,5 тыс. першакурснікаў.















