3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
23 Лютага ў Палаце прадстаўнікоў гучалі словы падзякі мужнасці і прафесіяналізму вайскоўцаў
Словы падзякі ў адрас тых, хто беражэ наш мір, гучалі 23 Лютага ў Авальнай зале. З удзелам старшыні Палаты прадстаўнікоў прайшоў урачысты сход "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць".
23 Лютага ў Палаце прадстаўнікоў гавораць пра доблесць, мужнасць і прафесіяналізм вайскоўцаў. Святочная атмасфера аб'яднала розныя пакаленні - моладзь з ваенна-патрыятычных клубаў, сувораўцаў, курсантаў, а таксама дэпутатаў, у тым ліку і тых, хто прайшоў ваенную службу. Для іх аркестр Ваеннай акадэміі і тэматычная выстава.
У Авальнай зале сапраўды шмат апладысментаў. Акрамя цёплых слоў, заслужаныя падзякі педагогам, якія паспяхова вырашаюць задачы ваенна-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў уручыў падзяку і Наталлі Ціцянковай. Першая ў нашай краіне жанчына, якая асвоіла прафесію ваеннага лётчыка. За яе плячамі тысячы гадзін налёту і нязменная адданасць небу.
Мір, незалежнасць, суверэнітэт - ключавыя словы, якія гучалі 23 Лютага. А яшчэ гаварылі пра ролю грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. Асаблівая ўвага абароне гістарычнай памяці, захаванню міру на нашай зямлі і павазе да подзвігу ветэранаў Вялікай Айчыннай. На сустрэчы яшчэ раз падкрэслілі, што абарона Айчыны - гэта не толькі воінскі абавязак, але і грамадзянская пазіцыя кожнага з нас.















