3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
7 верасня беларусы змогуць назіраць поўнае зацьменне Месяца
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Жыхарам Беларусі 7 верасня выпадзе шанц назіраць рэдкую і прыгожую астранамічную з'яву - поўнае зацьменне Месяца.
Спадарожнік Зямлі пачне ўваходзіць у зямны цень у 19:27. Да 20:31 Месяц ужо цалкам апынецца ў цені і набудзе характэрнае чырванаватае адценне, якое захаваецца каля 1,5 гадзіны. Пік зацьмення чакаецца ў 21:12. Усе фазы зацьмення будуць бачныя ў Беларусі і Расіі, а таксама на тэрыторыях Еўропы, Азіі, Афрыкі, Антарктыды, Аўстраліі і Акіяніі.