3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
90 гадоў гісторыі - Рэспубліканская гімназія-каледж адзначыла юбілей
90 гадоў як дзверы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўпершыню расчыніліся. Вялікі юбілей сустрэла альм-матэр вядомых музыкантаў, вакалістаў, дырыжораў.
У дзень нараджэння свята стварылі самі: прысвячэнне ў першакурснікі, капуснік, паказалі майстэрства гульні на музычных інструментах і не толькі. У лістападзе юбілейную гісторыю завершаць Гранд-канцэртам. Святочныя ўрачыстасці працягнуць на сцэне Белдзяржфілармоніі.
Наталля Кароціна, дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:
"На працягу ўсіх 90 гадоў гімназія-каледж выпускала самых прафесійных музыкантаў, якія станавіліся ў будучыні часткай творчых калектываў. Мы рыхтуем прафесіяналаў сваёй справы, якія сапраўды адданыя музычнаму мастацтву".
Сёння гімназія-каледж з'яўляецца адной з найстарэйшых у сферы культуры. У творчай сям'і налічваецца звыш 400 навучэнцаў. Атрымліваць веды сюды прыязджаюць хлопцы і дзяўчаты не толькі з усёй Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа.