3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Аляксандр Рагожнік: Мы пабудавалі Саюзную дзяржаву, якой няма прыкладу нідзе
У Маскве адбыўся прыём у гонар Дня яднання Беларусі і Расіі. Паводле традыцыі ён прайшоў у Пасольстве Беларусі. Сярод гасцей - дыпламаты, ваенныя аташэ, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы.
На ўваходзе ўсім гасцям уручалі сімвалічныя падарункі - кветку васілька ў апраўленні флагаў дзвюх краін. Як адзначыў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, беларуска-расійскай інтэграцыі няма роўных. Ва ўмовах наймацнейшага санкцыйнага націску мы толькі ўзмацнілі развіццё сумесных вытворчасцяў у машынабудаванні, навуцы, медыцыне, IT-cекторе, авіябудаванні, энергетыцы. Усё гэта прывядзе да тэхналагічнага суверэнітэту і імпартанезалежнасці.
У Беларусі і Расіі моцныя культурныя сувязі. Адзін з яркіх прыкладаў - "Славянскі базар у Віцебску". Міні-фестываль устроілі і на сцэне культурнага цэнтра пасольства. Госці пабывалі на святочным канцэрце з удзелам вядомых выканаўцаў дзвюх краін.