3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Беларусьфільм" і расійская кінастудыя падпісалі дакумент аб фінансаванні фільма пра Бацьку Міная
Кіно пра Бацьку Міная быць. 7 кастрычніка адбылося падпісанне дакумента аб фінансаванні поўнага метра. Цырымоніі надалі ўрачыстасці ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ігравы фільм "Бацька Мінай. Партызанская легенда" рэалізуецца сіламі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і студыі "Ваенфільм".
Гэта далёка не першае, але, як разлічваюць, ужо фінальнае падпісанне дакументаў паміж дзвюма кінастудыямі - "Беларусьфільмам" і "Ваенфільмам".
Лакацыю выбралі сімвалічную - Залу Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як стала вядома, сёння зацверджана фінансаванне ад Міністэрства культуры Беларусі.
Старт перамовам наконт вытворчасці фільма быў дадзены на мінулым кінафестывалі "Лістапад" у Мінску. Менавіта тады народны артыст Расіі Ігар Угольнікаў прыехаў першы раз з пакетам дакументаў і з ужо гатовым сцэнарыем. Вядома, што сцэнарый ужо вычытаны і зацверджаны міністэрствамі культуры абедзвюх краін. У маі ў Фондзе кіно Расійскай Федэрацыі адбылася прэзентацыя сцэнарыя. На ёй прысутнічаў акцёр, які, як мяркуецца, будзе выконваць ролю самога Бацькі Міная. Гэта Аляксей Краўчанка. Ён 40 гадоў таму ўжо супрацоўнічаў з "Беларусьфільмам" - здымаўся ў карціне "Ідзі і глядзі".
Такім чынам, подпісы пад дакументам пастаўлены. Зараз настае падрыхтоўчы этап для рэжысёра. Ім, дарэчы, стане Ігар Угольнікаў. Першапачаткова здымкі былі запланаваныя на жнівень, але тэрміны зрушыліся, і каманда "Камера! Матор!", як мяркуецца, прагучыць у студзені - лютым 2025 года.