3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Беларускім турыстам у ААЭ, Катары і Амане рэкамендавана не пакідаць гатэлі дзеля бяспекі
Нацыянальнае агенцтва па турызме звяртае ўвагу ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца зараз у ААЭ, Катары і Амане: неабходна заставацца ў бяспечным месцы - у гасцініцы або кватэры. Не варта пакідаць іх без крайняй неабходнасці, а таксама трэба няўхільна выконваць патрабаванні мясцовых улад дзеля асабістай бяспекі.
Паводле звестак агенцтва, у рэгіёне Блізкага Усходу свой водпуск праводзяць больш чым 3 тыс. беларусаў, якія купілі пуцёўкі праз турагенцтвы. У Арабскіх Эміратах такіх звыш 2,5 тыс., у Амане - 319, у Катары - каля 200 чалавек.
Кірыл Машарскі, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме:
"З моманту закрыцця паветранай прасторы некаторымі краінамі Персідскага заліва намі была наладжана зваротная сувязь з усімі нашымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. Таксама мы размаўлялі з аператарамі для высвятлення дакладнай колькасці нашых грамадзян і ў Катары, і ў ААЭ, таксама ў Амане, каб разумець, пра якую колькасць ідзе размова. У дыпламатычных прадстаўніцтвах была аператыўна арганізаваная работа, гарачая лінія, паступаюць званкі нашых грамадзян. Ніякай панікі няма, мы інфармуем нашых грамадзян і рэкамендуем ім знаходзіцца ў сродках размяшчэння, пазбягаць знаходжання ва ўрадавых кварталах альбо ў месцах, дзе ёсць ваенныя аб'екты, знаходзіцца ў сродках размяшчэння і спакойна чакаць вырашэння гэтай сітуацыі. Мы ўжо ведаем прыблізную колькасць нашых грамадзян. Напрыклад, у Досе знаходзіцца 186 нашых турыстаў, якія чакаюць вяртання, наш часовы ўпаўнаважаны ў Катары правёў з імі сустрэну, людзі спакойна чакаюць вырашэння сітуацыі. Таксама прапрацоўваецца пытанне іх эвакуацыі з дапамогай Эр-Рыяда ў Саудаўскай Аравіі. Але пакуль гэтае пытанне ў стадыі прапрацоўкі. Паглядзім, як будуць развівацца падзеі. Мы можам сказаць, што ў нас арганізаваных турыстаў дзесьці каля 2,5 тыс. у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Нашы аператары і дыпламаты робяць усё, каб далейшае знаходжанне нашых грамадзян у сродках размяшчэння было бясплатным. Для нас гэта прынцыповы момант - аказаць садзейнічанне нашым грамадзянам. Мы знаходзімся на сувязі, таксама гарачая лінія адкрыта ў нашым Нацыянальным агенцтве, ёсць гарачая лінія і ў нашых дыпламатычных прадстаўніцтвах. Яны спрацавалі вельмі аператыўна і пастаянна знаходзяцца ў кантакце з нашымі грамадзянамі".

Турыстам, якія ў гэтыя дні павінны былі вылецець на адпачынак у Эміраты, Катар або Аман, тураператары павінны вярнуць кошт пуцёўкі ў поўным аб'ёме.















