3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
"Белавія" аднавіла чартарныя рэйсы ў Туніс

"Белавія" аднавіла чартарную праграму з Мінска ў Туніс - горад Энфіду. Першыя рэйсы на курорты паўночнаафрыканскай краіны былі выкананы яшчэ ў 2014 годзе, а 7 гадоў таму рэйсы ў Туніс выконваліся не толькі з Мінска, але і практычна з усіх абласных цэнтраў Беларусі.
Авіякампанія "Белавія" пасля пяцігадовага перапынку аднавіла чартарную палётную праграму ў Энфіду - адзін з папулярных курортных рэгіёнаў Туніса на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Першы рэйс адправіўся з Мінска 22 мая ў 2 гадзіны ночы. У сезоне-2026 чартарныя рэйсы ў Энфіду запланаваны з перыядычнасцю адзін раз у 11-12 дзён, палётная праграма прадоўжыцца да кастрычніка 2026 года. Перавозкі будуць выконвацца на шырокафюзеляжным самалёце Airbus A330-200 з прасторным салонам. Час у палёце займае 8 гадзін. Загрузка першага рэйса склала амаль 100 %.
"Туніс для нас вельмі перспектыўны партнёр. У нас ёсць бізнес-перспектывы. Гэта развіццё нашых традыцыйных сфер: сельскай гаспадаркі, машынабудавання. Але таксама важны напрамак, напрыклад, для Туніса (мы павінны адпавядаць і, можа, задавальняць запыты нашых партнёраў) у тым ліку і турыстычны, тым больш што для грамадзян Беларусі крыху звузіліся магчымасці для падарожжаў, і Туніс як раз такі дазволіць папоўніць гэтую нішу", - сказаў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
З 22 мая "Белавія" плануе аднавіць рэгулярныя рэйсы ў Дубай, а 28 мая адкрые сезонную праграму рэгулярных палётаў з Мінска ў Мурманск. І ўжо літаральна праз тыдзень, 29 мая, адкрыюць чартарную праграму з Брэста ў Эль-Аламейн - егіпецкія Мальдывы. Гэта новы напрамак для абласных цэнтраў.
Турыстычнае лета чакае ўсіх жадаючых!















