3.73 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
"Белавія" перавезла больш за 2 млн пасажыраў за год
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларуская авіякампанія перавезла больш за 2 млн пасажыраў за год.
Самы папулярны маршрут - Санкт-Пецярбург. Другое месца заняла Масква (аэрапорт Шарамеццева), на трэцяй пазіцыі па запатрабаванасці рэйсаў размясціўся Стамбул. Маскоўскі аэрапорт Дамадзедава знаходзіцца на чацвёртай пазіцыі па папулярнасці. І замкнуў пяцёрку Дубай.
Зараз перавозчык прапрацоўвае на перспектыву каля двух дзясяткаў новых кірункаў авіярэйсаў, сярод якіх палёты ў Кітай.















