3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
БСЖ Белтэлерадыёкампаніі і МНС дапамаглі прыбраць тэрыторыю прытулку для сабак "Даліна трох кітоў"
Беларускі саюз жанчын Белтэлерадыёкампаніі і МНС дапамаглі прыбраць тэрыторыю прытулку для сабак "Даліна трох кітоў", пабудавалі будкі і прывезлі шмат смачнага для гадаванцаў.
Валанцёры гэтага цэнтра штодня працуюць, каб накарміць, абагрэць, вылечыць і знайсці дом для чацвераногіх.
Алеся Высоцкая, старшыня першаснай арганізацыі БСЖ Белтэлерадыёкампаніі:
"Кожны сабака тут са сваім лёсам. Калі мы даведаліся пра тое, як валанцёры іх ратавалі (некаторых сабак даставалі літаральна з-пад зямлі з жудаснымі ранамі), вядома, мы вырашылі, што трэба дапамагаць".
Дапамагчы братам нашым меншым можа кожны. А для тых, хто жадае завесці сабаку, звярніце ўвагу на прытулак "Даліна трох кітоў". Тут вы знойдзеце адданага сябра.