3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Чым здзівіць гледачоў другі эфір шоу "Фактар.by"
Дзякуючы гэтым культавым песням мы перажылі ліхія 90-я і лёгка ўвайшлі ў новае тысячагоддзе. 13 снежня "Фактар.by" падарыць настальгічную дыскатэку. Галасамі дзясятка фіналістаў - хіты, што зноў залятаюць у трэнды! Другі прамы эфір самага таленавітага шоу краіны абяцае быць цёплым. Артысты ўспомняць сваё дзяцінства. Якога яно было густу і ад чаго цяклі слёзы.
А "Фактар.by" магнітам зноў прыцягвае ўсю Беларусь да экранаў. Паводле медыявымярэнняў, у мінулую пятніцу, 6 снежня, першы прамы эфір "Фактар.by" ішоў на большасці тэлевізараў краіны. Адзначым, шоу ўпершыню праходзіць у павільёне, паводле даручэння Прэзідэнта Беларусі цалкам абсталяваным уласным светлавым, святлодыёдным абсталяваннем, а таксама спецыяльнай найноўшай здымачнай тэхнікай, набытай Белтэлерадыёкампаніяй пры падтрымцы дзяржавы для вытворчасці маштабных праектаў. Зараз такіх стане больш і яны будуць ярчэйшымі.
13 снежня талент-шоу развітаецца зноў з двума фіналістамі. Хто апынецца ў аўтсайдарах, скажуць тэлегледачы. Толькі вы вырашаеце, у чыіх галасах ёсць сапраўдны "Фактар.by".
Нагадваем тэлефоны для галасавання:

Але падтрымліваць любімчыкаў пакуль рана! Аддаць голас за свайго фаварыта можна толькі падчас прамога эфіру і па адмашцы вядучых. Цана за адно СМС або адно тэлефанаванне сімвалічная - 50 капеек. Другі вакальны батл - у прамым эфіры ў 20:45 на "Беларусь 1".