3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Даведаліся, якія аб'екты аховы здароўя з'явяцца ў Мінску ў найбліжэйшы час
На Далгінаўскім тракце Мінска працягваецца будоўля новай інфекцыйнай бальніцы. 300 асобных боксаў, карпусы: галоўны і чатыры палатных, будынкі для лячэння асабліва небяспечных інфекцый. Лабараторыі, аперацыйныя, кабінет КТ, найсучасная дыягностыка. Пачне працаваць новая інфекцыйная бальніца ў 2026-м.
Дарослую і дзіцячую паліклінікі будуюць у "Мінск Міры"
У "Мінск Міры" ўзводзяць дзве паліклінікі: дарослую на 850 наведванняў за дзень і дзіцячую - на 680. Іх адкрыццё чакаем ужо ў 2025 годзе.
Акрамя гэтага, ідзе найсучаснае пераабсталяванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. На гэта было выдаткавана больш за 50 млн рублёў з бюджэту горада. Маштабныя планы і па развіцці сеткі міжраённых дыягнастычных цэнтраў.