3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
Дэпартамент аховы прадэманструе свой узровень падрыхтоўкі на агляд-конкурсе
З аднаго боку, конкурс прафмайстэрства, з другога - галоўны іспыт. Гэтымі днямі Дэпартамент аховы дэманструе ўзровень падрыхтоўкі. 9 верасня на стадыёне "Дынама" адбылося адкрыццё вялікага міліцэйскага марафону.
Сучасны агляд-конкурс уяўляе сабой шматпланавую праграму выпрабаванняў, якая мадэлюе рэальныя службовыя задачы - тое, з чым сутыкаюцца байцы Дэпартамента аховы на вуліцах горада.
У праграму выпрабаванняў уваходзяць агнявая і фізічная падрыхтоўкі, рукапашны бой, тактычныя дзеянні груп затрымання, адпрацоўка сігналу "Трывога", хуткаснае манеўраванне - элементы фігурнага і экстрэмальнага ваджэння службовага аўто, уменне дзейнічаць у няштатных дарожных сітуацыях, а таксама кіналагічны блок. Журы ацэньвае пераадоленне паласы перашкод, пошук забароненых прадметаў, затрыманне парушальніка (падрабязнасці ў відэа).