3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
ДПК: за тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся амаль 4,5 тыс. жыхароў Еўропы
Больш як 10 тысяч еўрапейцаў пабывалі ў Беларусі, карыстаючыся бязвізам з сярэдзіны лета. Такую статыстыку прывялі ў Дзяржпагранкамітэце.
Як было адзначана, гэта турысты з тых 35 краін, якія ўключаны ў нас у спіс пашыранага бязвізу.
Усяго ж, паводле даных ДПК, агульная лічба еўрапейскіх гасцей за 2,5 года ўжо наблізілася да мільёна. Большая частка прыезджых з Літвы - амаль 600 тысяч чалавек, яшчэ каля 300 тысяч - з Латвіі і 100 тысяч - з Польшчы.
За мінулы тыдзень у Беларусь у бязвізавым парадку заехала амаль 4,5 тысячы жыхароў Еўропы.