3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
ШІ, робаты, тэлемедыцына. У Беларусі праводзіцца ўвесь спектр мікрахірургіі вочных хваробаў
У Беларусі праводзіцца ўвесь спектр мікрахірургічных афтальмалагічных аперацый. У Беларусі колькасць высокатэхналагічных аперацый павялічылася больш як на 50 %. Усё дзякуючы новым тэхналогіям.
Сярод іх выкарыстанне штучнага інтэлекту, медыцынская робататэхніка, 3D-хірургія і сістэмы дастаўкі лекаў. Важную ролю выконваюць імплантацыйныя тэхналогіі: ад штучнага крышталіка да распрацоўкі штучнага вока. Найбольшай папулярнасцю сёння карыстаецца тэлемедыцына.
Афтальмалогія на стыку розных спецыяльнасцяў - праца камандная. Спецыялісты супрацоўнічаюць з генетыкамі, неўролагамі, рэўматолагамі, тэрапеўтамі, кардыёлагамі і эндакрынолагамі.
Сёння ў краіне праводзіцца ўвесь спектр мікрахірургічных аперацый. Развіваецца і міжнароднае супрацоўніцтва. Сучасныя тэхналогіі валодаюць вялізным патэнцыялам у афтальмалогіі, дазваляючы дыягнаставаць, лячыць і аднаўляць зрок з высокай дакладнасцю і эфектыўнасцю.