3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Качанава сустрэлася з удзельнікамі міжнароднага турыстычнага форуму
У Беларусі праходзіць "Вялікі турыстычны тыдзень", у рамках якога старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава сустрэлася з удзельнікамі міжнароднага турыстычнага форуму Travel Hub "Садружнасць". Абмяркоўвалі развіццё турызму на прасторы СНД з асаблівым акцэнтам на патрыятычны кірунак.
У сучасным турбулентным свеце, калі ваенныя канфлікты перакройваюць турыстычныя маршруты, попыт на адпачынак у спакойнай Беларусі няўхільна расце. Тым больш што па якасці і пераліку паслуг айчынны сэрвіс не ўступае папулярным сусветным курортам.
У нашай краіне сфера турызму вызначана як адзін з прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Больш за тое, на пасяджэнні УНС Прэзідэнт Беларусі даручыў падвоіць уклад гэтай галіны ў нацыянальную эканоміку.















