3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Кансультацыі ўрачоў, дыягностыка і адукацыйныя лекцыі - у Мінску працуюць "Выязныя паліклінікі"
19 сакавiка ва ўсіх раёнах Мінска працуюць "Выязныя паліклінікі". Інфармацыйная акцыя праходзіць у тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва. Вузкапрофільныя спецыялісты праводзяць гутаркі, прапануюць праверыць здароўе і задаць пытанні.
Традыцыйная акцыя накіравана на людзей сталага ўзросту. Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта "Мінск - здаровы горад".