3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Марафон чысціні стартуе ў Мінску. У спецыялістаў ЖКГ маштабныя планы
Месяц добраўпарадкавання і азелянення афіцыйна стартуе ў Мінску сёння. У спецыялістаў ЖКГ маштабныя планы па навядзенні парадку ў мегаполісе, плануюць адрамантаваць, у тым ліку комплексна, больш як тысячу прыдамавых тэрыторый.
Жыхарам прапаноўваюць далучыцца да суботнікаў - пераўтварыць свой двор, клумбы ля дома, пад'езд.
Марафон чысціні на старце. У Мінску маштабныя планы па добраўпарадкаванні. Спецыялісты ЖКГ комплексна адрамантуюць больш як 200 прыдамавых тэрыторый, дарожнае пакрыццё ў дварах і пешаходныя дарожкі, абновяць лесвіцы і дзіцячае абсталяванне на гульнявых пляцоўках.
Ужо з прыходам стабільнага начнога плюсу вуліцы і праспекты Мінска ўпрыгожыць мільён кветак, у тым ліку 50 тысяч руж розных колераў і адценняў.
Сёлета абновяць каля 300 кашпо і кветкавых канструкцый. Новыя кампазіцыі з'явяцца на пешаходнай частцы вуліцы Багдановіча. Больш як 3 тысячы кветак віёлы ўпрыгожаць праспект Пераможцаў і плошчу Перамогі. Акцэнт таксама і на азеляненні тэрыторыі ўздоўж кальцавой.