3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Міністэрства замежных спраў Літвы прапанавала падоўжыць абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі
Знешнепалітычнае ведамства Літвы прапанавала парламенту падоўжыць дзеянне шэрагу абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі. Пасля зацвярджэння санкцыі будуць дзейнічаць як мінімум да 2 мая 2026 года.
Наконт пашырэння пераліку абмежаванняў пакуль размова не ідзе, хаця гэтае пытанне можа ўзняць сам парламент.
Зараз Літва не выдае шэнгенскія візы грамадзянам Беларусі і Расіі, а таксама не дае пасведчанні на права жыхарства. Акрамя таго, дзейнічае забарона на гандаль некаторымі катэгорыямі тавараў з дзвюма краінамі.















