3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Мы - грамадзяне Беларусі!" - у зале Канстытуцыйнага суда пашпарты атрымалі 27 школьнікаў
Стартавала акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі". Напярэдадні Дня Канстытуцыі юным беларусам паводле традыцыі ўручаюць галоўны дакумент - пашпарт.
Сімвалічна, што першая ўрачыстая цырымонія прайшла ў зале Канстытуцыйнага суда. З рук старшыні Пятра Міклашэвіча дакумент атрымалі 27 школьнікаў. Усе хлопцы і дзяўчаты - выдатнікі вучобы і пераможцы розных конкурсаў і алімпіяд.
Акрамя дакументаў у падарунак школьнікі ўжо традыцыйна атрымалі Канстытуцыю, а таксама вокладку на пашпарт і кнігу "Сімвалы Беларусі".
Урачыстыя ўручэнні пашпартоў 14-гадовым школьнікам пройдуць на працягу гэтага тыдня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Нагадаем, ідэя запрашаць юных беларусаў і ўрачыста ўручаць такі важны дакумент належыць Беларускаму саюзу моладзі.
Сёлета акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі" спаўняецца 21 год. За гэты час галоўны дакумент атрымалі некалькі дзясяткаў тысяч юных беларусаў.