3.77 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
На лыжні - медыкі. 16 каманд і 100 урачоў спаборнічаюць у Вяснянцы
Беларусы любяць актыўны адпачынак, і сёння на лыжным старце працаўнікі сферы аховы здароўя Мінска. Дыстанцыю праходзяць на трасе ў Вяснянцы.
Усяго ў эстафеце бяруць удзел каля 100 чалавек: хірургі, траўматолагі, тэрапеўты і акушэры. Задача - не толькі прыйсці першым, але і паказаць сваім прыкладам, што здароўе - гэта спорт і актыўны адпачынак.
На лыжні ў Вяснянцы - кіраўнікі і працаўнікі 16 найбуйнейшых РНПЦ і вядучых прадпрыемстваў фармпрамысловасці. Медыкі спаборнічаюць у асабістым першынстве і ў эстафеце чатыры па тысячы метраў.