3.68 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Новы парк для адпачынку і забаў адкрыўся ў Мінску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сучасна і экалагічна. Новая лакацыя для адпачынку і забаў з'явілася па вуліцы Цвірко ў Савецкім раёне сталіцы. Лясны парк абсталяваны інавацыйнай і бяспечнай інфраструктурай - канатнай дарогай, батутамі, дзіцячымі гарадкамі і пляцоўкамі для барбекю.
Галоўная канцэпцыя зялёнай зоны - беражлівыя адносіны да прыроды, таму спартыўны інвентар выкананы з экаматэрыялаў. Тэрыторыя вакол добраўпарадкавана. Жыхары Мінска адразу ацанілі такі падарунак.
Новая зона адпачынку з'явілася ў Першамайскім раёне
І яшчэ адна экалакацыя з'явілася на маляўнічай карце мегаполіса. "Утульны куток" атрымаў прапіску ў Першамайскім раёне па вуліцы Акадэміка Купрэвіча. У цэнтры зялёнага аазіса - плывучы домік для качак. Ландшафт зоны адпачынку таксама дапаўняюць арт-аб'екты, лаўкі і арэлі.















