3.73 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Новыя турыстычныя маршруты звяжуць Беларусь і Казахстан
Мультыкультурны праект па захаванні гістарычнай спадчыны - новая ініцыятыва ў галіне выставачнай індустрыі Беларусі і Казахстана.
У цэнтры ўвагі - музеі-запаведнікі "Азрэт Султан" у Туркестане і "Нясвіж" у Мінскай вобласці. Установы ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У планах - міжнародныя выставы, сумесныя навуковыя праекты і абмен вопытам. Паводле статыстыкі, штогод Нясвіж выбіраюць для падарожжаў да 400 тысяч гасцей. У плюс да турыстычнай прывабнасці - насычаная афіша і новыя праграмы.
Аднапавярховая масіўная пабудова канца XIX стагоддзя ў мінулым - заезджы двор. Дом на рынку - помнік у стылі барока, а таксама моладзевы цэнтр - жылая забудова па вуліцы Леніна. Турыстычны патэнцыял старажытнага горада з новага ракурсу адчыняе маршрут "Нясвіж. Скрозь прызму часоў".















