3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Па выніках 2025 года Беларусь увайшла ў топ-3 краін СНД па развіцці турызму
Аўтар:Лізавета Сіняк
"Вялікі турыстычны тыдзень" праходзіць у Мінску. Галоўнымі мерапрыемствамі стануць IV Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс, міжнародны форум Travel Hub "Садружнасць" і XXVIII Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2026".
Турыстычны кангрэс і форум Travel Hub "Садружнасць" аб'яднаюць прадстаўнікоў 22 рэгіёнаў Расіі, а таксама Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і іншых краін СНД. Паводле ацэнак, у мерапрыемствах возьмуць удзел каля 900 чалавек. Эксперты ў кулуарах гавораць: маскоўскія мерапрыемствы не збіраюць столькі першых асоб турызму, як мінскія (больш падрабязна - глядзіце відэа).















