3.76 BYN
3.02 BYN
3.43 BYN
Profskills Belarus 2025 прайшоў у Беларусі
Вынікі чэмпіянату Profskills падвялі ў Мінску. Каля 400 канкурсантаў змагаліся за перамогу. Большая колькасць залатых медалёў сярод беларусаў - у сталічных удзельнікаў.
Акрамя льгот пры паступленні ў ВНУ пераможцам - грашовыя прызы, медалі і дыпломы. Таксама лепшыя ўвойдуць у нацыянальную зборную па прафмайстэрстве і прадставяць нашу краіну на міжнароднай арэне.
У рамках конкурсу праходзіў і Адкрыты чэмпіянат прафмайстэрства краін - партнёраў ЕАЭС плюс. У тройцы пераможцаў - удзельнікі з Расіі, Беларусі і Кітая.
Удзельнікамі конкурсу сталі прадстаўнікі каледжаў і ВНУ, а таксама маладыя спецыялісты. Яны дэманстравалі свае навыкі ў 50 кампетэнцыях.