3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Сергеенка: Докшыцкі раён дынамічна развіваецца, але ёсць шэраг праблем
Аб рэалізацыі прэзідэнцкіх указаў, змяненнях у сацыяльнай сферы і сельскай гаспадарцы сёння гавораць у Докшыцкім раёне, дзе з рабочай паездкай знаходзіцца старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергеенка.
На пасяджэнні райвыканкама прагучалі меркаванні па пытаннях развіцця раёна: ад замацавання маладых кадраў на месцах да турызму. Асобна спікер Палаты прадстаўнікоў спыніўся на стане спраў у сельскай гаспадарцы. Яшчэ адна важная частка паездкі - Докшыцкая ЦРБ, дзе гаварылі аб вектарах развіцця краіны з калектывам бальніцы. Таксама Ігар Сергеенка наведаў будоўлю малочна-таварнага комплексу. Аб'ект узводзіцца ў рамках указа Прэзідэнта, і гатоўнасць складае 28 %. Спікер адзначыў, што раён у цэлым мае станоўчую дынаміку развіцця ў справаздачным перыядзе (больш падрабязна – глядзіце відэа).















