3.64 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы?
Аўтар:Анастасія Бенедзісюк
Працягваем сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы.
Пункт пропуску "Казловічы" - самы загружаны і адзіны, дзе грузавыя аўто могуць перасячы мяжу з Польшчай, - 300 грузавікоў у чарзе. Інфармацыя ДПК на 12 гадзін - за суткі палякі прапусцілі 63 працэнты машын ад нормы. Пры гэтым на нашым баку, паведамляе мытня, змены ўзмоцнены. Было спадзяванне, а раптам палякі пачнуць працаваць хутчэй.
Што датычыцца літоўскага кірунку, на які, верагодна, прыйдзецца перабудавацца тым, хто не паспее да паўночы і ў наступныя дні, там - паведамляе Пагранкамітэт - прынялі яшчэ менш аўто за суткі.