3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Што ёсць, а чаго няма? Польскі акцёр зняў на відэа рэальнае жыццё ў Беларусі
Праўду не схаваць за калючым дротам. Польскі акцёр Яраслаў Якімовіч наведаў Беларусь і падзяліўся захопленымі водзывамі пра нашу краіну.
Ён адзначыў, што тым, хто ні разу не быў у Беларусі, лепш устрымацца ад негатыўных каментарыяў аб краіне. У сваіх відэароліках акцёр паказаў разнастайнасць тавараў у магазінах, напоўненыя людзьмі рэстараны, атмасферныя вечары і культурныя падзеі, тым самым разбурыўшы шматлікія стэрэатыпы пра Беларусь і "крывавы рэжым".
Яраслаў Якімовіч, акцёр (Польшча):
"Рэжым, дамы і спадары, проста бяда. Прашу. Вось, калі ласка, вы жадаеце нешта памыць, асвяжыць. Вось напоі. Не, вядома, ёсць санкцыі. Вы ж бачыце, няма кока-колы, няма амерыканскіх прадуктаў. Гэта ж трагедыя. Усе вытворцы, што вы бачыце, гэта беларускія - Gillette, Elseve , L’Oréal. Я разумею, што паказваць усё гэта крыху няёмка, але навошта мне тады задаюць дурныя пытанні пра тое, што ёсць, а чаго няма ў Беларусі?"
Акцёр заклікаў польскія ўлады і прапагандыстаў больш не распавядаць бязглуздзіцу пра Беларусь.