3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Швед: На гэты момант у Беларусі самы нізкі ўзровень злачыннасці за ўвесь перыяд суверэнітэту
На гэты момант у Беларусі самы нізкі ўзровень злачыннасці за ўвесь перыяд суверэнітэту, заявіў генеральны пракурор на пасяджэнні Аршанскага раёна.
Андрэй Швед наведаў рэгіён, каб праверыць рэалізацыю дэкрэта кіраўніка дзяржавы аб працоўнай дысцыпліне і грамадскай бяспецы. У гэты момант адзначаецца паніжэнне на 14 % зарэгістраваных злачынстваў. Калі гаварыць аб Аршанскім раёне, тут таксама станоўчыя тэндэнцыі па ўзроўні злачыннасці.
Тым не менш, ёсць над чым працаваць. Генеральная пракуратура адзначае рост злачынстваў сярод непаўналетніх.
Андрэй Швед адзначыў, што асаблівая ўвага па ўсёй краіне сёння гібелі людзей на пажарах і ў дарожна-транспартных здарэннях. Разам з тым паменшылася колькасць траўм на вытворчасці.