3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Снежань аб'яўлены месяцам гастранамічнага турызму
Аўтар:Маргарыта Юзефовіч
Снежань у Беларусі пройдзе пад знакам гастранамічнага турызму. На працягу месяца гасцей чакаюць аповеды пра гісторыю нацыянальнай кухні, майстар-класы і дэгустацыі беларускіх смачнасцяў.
Для турыстаў складзена карта "Кулінарная спадчына Беларусі", а прадукты можна паспрабаваць прама ў аграсядзібах, сыраварнях і на экафермах. Дапаўняюць праграму маляўнічыя фестывалі: "Лунінецкія клубніцы", "Сырны фестываль", "Бацькава булка", Gastrofest і "Вішнёвы фестываль" (падрабязнасці ў відэа).















