3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Свой ураджай - у прыбытак. Белкаапсоюз працягвае закупляць сельгаспрадукцыю ў насельніцтва
Белкаапсаюз працягвае актыўны закуп гародніны, садавіны, ягад і грыбоў у насельніцтва. Па ўсёй краіне працуюць больш за 700 пунктаў прыёму сельгаспрадукцыі. Часцей за ўсё беларускія дачнікі прыносяць бульбу, моркву, агуркі і капусту. А вось спраўдным хітом гэтага сезона сталі лісічкі! Уся прадукцыя ў абавязковым парадку праходзіць строгую праверку якасці, і толькі пры дадатных выніках адпраўляецца на прылаўкі магазінаў і рынкаў.
Аксана Скіндэр, намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза: Сёння спажывецкая кааперацыя мае даступную нарыхтоўчую сетку, якая дазваляе кожнаму жыхару краіны рэалізаваць лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на прысядзібных участках. Акрамя таго, да нарыхтовак мы прыцягваем і магазіны, размешчаныя ў сельскай мясцовасці - іх больш за 3 тыс.
На фарміраванне цаны ўплывае мноства фактараў. Гэты год не стаў выключэннем, а наадварот, яшчэ больш падкрэсліў гэтую тэндэнцыю: сёння на цану ўплываюць не толькі суадносіны попыту і прапановы, але і пагодныя ўмовы, якія аказваюць вельмі прыкметнае ўздзеянне.