3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
У ВНУ Беларусі вучацца амаль 35 тыс. замежных студэнтаў
Сярод іншаземцаў усё большай папулярнасцю карыстаюцца беларускія ВНУ. Сёння да нас едуць вучыцца грамадзяне з Кітая, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Казахстана. Геаграфія краін шырокая.
Беларусь працягвае нарошчваць экспарт адукацыйных паслуг. Колькасць замежных студэнтаў у краіне штогод расце. Сёння ў нашых універсітэтах вучацца каля 35 тыс. замежных грамадзян з больш чым ста краін свету. За 2024 год колькасць студэнтаў вырасла на 5 тыс. Высокая якасць адукацыйных паслуг, бяспека, добразычлівае стаўленне народа - гэтыя фактары робяць Беларусь прывабнай.
У нашай краіне імкліва расце цікавасць і да праграм міжнароднага абмену. Студэнтам прапаноўваюць кароткатэрміновыя навучальныя семінары, летнія і зімовыя школы, стажыроўкі, курсы лекцый у ВНУ. Таксама развіваюцца міжвузаўскія сувязі ў сферы павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі і стажыроўкі кадраў. Штогод праводзіцца каля 100 стажыровак і 80 праграм павышэння кваліфікацыі па розных напрамках.