3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Святочная афіша да Дня Мінска. У кожным раёне горада гасцей чакае яркая праграма
Ужо сёння Мінску спаўняецца 958! Па традыцыі ў другую суботу верасня сталіца адзначае Дзень горада.
Урачыстасці пачынаюцца з цырымоніі ўскладання кветак да абеліска "Мінск - горад-герой" у знак памяці аб героях-пераможцах і падзякі за мір.
Узнаўляць яркія старонкі летапісу сталіцы будзе міжнародны фестываль рэканструкцыі "Мінск старажытны". Экскурс па 10 стагоддзях нашай гісторыі. Рыцарскія баталіі ўжо з 11:00 разгорнуцца на зялёнай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў.
А тэрыторыя ля цэнтральнага ўваходу ў парк Перамогі стане месцам сустрэчы "Вогненных" байцоў. Тут пройдуць міжнародныя спаборніцтвы сярод "Наймацнейшых пажарных-ратавальнікаў".
Пляцоўка ля Палаца спорту па традыцыі будзе шумнай і відовішчнай. Тут збяруцца ўдзельнікі мотапарада і міжнароднага Алімпійскага дня.
А ўвечар эстафету спартыўнага драйва падхопіць моладзевая праграма "У рытме горада". Сёлета ў яе новы фармат - дыскатэка з удзелам зорак расійскай эстрады.
Добрая традыцыя Дня горада - ушаноўванне ўладальнікаў ганаровага звання "Мінчанін года". Для ўрачыстасці падрыхтавана сцэна на плошчы Свабоды ля Мінскай ратушы. Цырымонія пачнецца ў 17:00.
Традыцыйна фінальны - самы яркі акорд свята - феерверк! У 23:00. Залпы дадуць са сквера Старосцінская Слабада.