3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Цюльпаны нябеснага колеру - якія незвычайныя падарункі дарылі беларусы сваім дамам сэрца
Аўтар:Юрый Шаўчук
Адправіцца на пошукі незвычайных кветак, пакуль каханая спіць, або знайсці цюльпаны нябеснага колеру. Такія незвычайныя подзвігі сёння беларусы здзяйснялі для сваіх дам сэрца. Па традыцыі сталіцу і іншыя беларускія гарады апанавала кветкавая эпідэмія. Толькі ў Мінску былі арганізаваны 184 пункты продажу букетаў. Але знайшліся сярод беларусаў і тыя, хто вырашыў павіншаваць жанчын не зусім звычайна. Напрыклад, супрацоўнікі ДАІ сёння замест штрафаў дарылі дамам за рулём кветкі, а вайскоўцы падрыхтавалі для сваіх баявых сябровак крэатыўны ролік (відэа).















